20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
Плануецца, што ў Сочы адбудуцца перагаворы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб правядзенні поўнафарматнай сустрэчы лідары дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмяркуюць увесь спектр тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва, ход выканання ўрадамі дзвюх краін раней дадзеных даручэнняў.