19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з 70-й гадавінай незалежнасці Дзяржавы Ізраіль. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мне асабліва прыемна адзначыць, што ля вытокаў яе заснавання стаялі выдатныя выхадцы з беларускай зямлі, сярод якіх быў і першы Прэзідэнт Ізраіля - Хаім Вейцман. У свой час наша краіна падтрымала рэзалюцыю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая зрабіла магчымым стварэнне Дзяржавы Ізраіль", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што гістарычны падмурак і агульнасць у мінулым лёсаў беларусаў і яўрэяў адыгрываюць у сучаснасці станоўчую ролю пры фарміраванні атмасферы даверу і ўзаемаразумення ў двухбаковых адносінах, дазваляюць разлічваць на далейшае развіццё плённага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну здароўя і поспехаў, а таксама міру і працвітання дружалюбнаму народу Ізраіля.