13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэла, народу гэтай краіны, родным і блізкім загінулых у выніку сутыкнення паяздоў у правінцыі Бары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.