30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену, усяму народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім ахвяр маштабнай паводкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.