29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім болем успрынялі сумныя паведамленні аб трагічных падзеях 27 жніўня 2016 года, у выніку якіх загінулі грамадзяне Кыргызстана. У гэты цяжкі перыяд ад сябе асабіста і ад усяго беларускага народа выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых", - гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамлялася, 29 жніўня ў Кыргызстане аб'яўлены днём жалобы. Практычна ў адзін і той жа час 27 жніўня адбыліся дзве трагічныя падзеі. 14 грамадзян Кыргызстана загінулі ў выніку пажару ў Маскве, а дарожна-транспартнае здарэнне на аўтамабільнай дарозе Бішкек-Ош забрала жыцці 9 чалавек.