3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу, родным і блізкім загінулых у выніку стыхійнага бедства на поўдні краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім болем успрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах і разбурэннях на поўдні Калумбіі ў горадзе Макоа і яго наваколлі ў выніку паводак і апоўзняў, выкліканых праліўным дажджом", - гаворыцца ў спачуванні.