26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку, родным і блізкім загінулых у выніку ўзброенага нападзення на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў Мюнхене. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Тое, што большасць забітых - падлеткі і моладзь, надае асаблівы трагізм гэтаму жудаснаму злачынству", - гаворыцца ў спачуванні.