14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Эквадора Леніну Вальтэру Марэна Гарсесу ў сувязі з трагічнай гібеллю трох супрацоўнікаў газеты "Эль Камерсіа" і чатырох ваеннаслужачых, якія сталі ахвярамі тэрарыстычнай дзейнасці ўзброеных груповак на граніцы Эквадора з Калумбіяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь рашуча асуджае гэтыя жахлівыя злачынствы і непахісна выступае супраць любых праяў нянавісці", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму народу Эквадора.