12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і родным ахвяр чыгуначнай трагедыі каля горада Александрыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб гібелі вялікай колькасці людзей у выніку гэтай трагедыі выклікала боль і смутак у сэрцах беларусаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.