18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Імператару Японіі Нарухіта ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку моцнага пажару ў горадзе Кіёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб гэтым трагічным здарэнні.
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні Вам, родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.