23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, сем'ям і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Газіянтэпе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь рашуча асуджае варварскую атаку супраць мірных грамадзян у турэцкай правінцыі Газіянтэп. Асаблівае абурэнне выклікае тое, што тэрарысты цынічна выбралі для нападзення вясельныя ўрачыстасці і выкарысталі ў сваіх мэтах падлетка", - гаворыцца ў спачуванні.