2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з глыбокім смуткам успрынята трагічнае паведамленне аб пажары ў Рэспубліканскім наркалагічным цэнтры горада Баку, які прывёў да чалавечых ахвяр. Аб гэтым гаворыцца ў спачуванні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.