19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Партугаліі Марсэла Рэбела ды Созу, усяму партугальскаму народу, сем'ям і блізкім загінулых пры лясных пажарах у цэнтральнай частцы краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку лясных пажараў у Партугаліі было ўспрынята ў Беларусі з глыбокім болем.
"Смуткуем па ўсіх, хто пазбавіўся жыцця. Салідарны з тымі, хто змагаецца з вынікамі гэтага страшэннага стыхійнага бедства", - гаворыцца ў спачуванні.