21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Індыі Пранабу Мукерджы, сем'ям загінулых у выніку аварыі на чыгунцы ў штаце Утар-Прадэш. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестка аб гэтым здарэнні выклікала ў Беларусі пачуццё глыбокага смутку і шчырай спагады.
Як паведамлялася, трагедыя здарылася ў ноч на 20 лістапада. Чатырнаццаць з дваццаці трох вагонаў скорага поезда Індаўр - Патна сышлі з рэек. Усяго ў поездзе знаходзіліся амаль 2 тыс. чалавек.
Паводле апошніх даных, колькасць загінулых у выніку здарэння перасягнула 140 чалавек.