10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака СССР Ільі Глазунова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы."Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі
з адыходам з жыцця выдатнага мастака, педагога, грамадскага дзеяча і цудоўнага чалавека", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.Прэзідэнт падкрэсліў, што Ілья Глазуноў пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва.
"Яго творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме", - гаворыцца ў спачуванні.