Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Сак 2022

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIX Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і VIII Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Год гістарычнай памяці форум праходзіць пад агульным слоганам "Рака часу Бацькаўшчыны".

"Кніга ва ўсе часы знаходзіцца ў цэнтры культуры, з'яўляецца неад'емнай часткай гісторыі чалавецтва, яго духоўным багаццем і спадчынай. Расказваючы пра падзеі мінулых дзён, перадаючы веды аб спрадвечных нацыянальных традыцыях, яна вучыць нас любіць родную зямлю і шанаваць памяць продкаў. Упэўнены, што, аб'ядноўваючы чытачоў, пісьменнікаў і выдаўцоў розных пакаленняў праз любоў да кнігі, мы звязваем мінулае і сучаснасць, прадвызначаем будучыню", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб творчасць і пісьменніцкі талент удзельнікаў форуму заўсёды служылі высокім ідэям гуманізму, выхоўвалі сапраўдных патрыётаў Айчыны, натхнялі людзей на добрыя справы ў імя міру і жыцця на зямлі.

"Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, дабра, плённай працы і яркіх, запамінальных сустрэч на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі