30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай актуальным пытанням канстытуцыйнага развіцця дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Правядзенне гэтага форуму мае першараднае значэнне для абмену вопытам у галіне абароны канстытуцыйных каштоўнасцей. Такі фармат садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва і дружалюбных сувязей не толькі паміж канстытуцыйнымі судамі, але і нашымі краінамі, што асабліва неабходна для процідзеяння глабальным выклікам сучаснасці", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што сустрэча праходзіць у год 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйнага суда. "Асноўны Закон з'яўляецца базісам для дасягнення згоды і адзінства ў грамадстве, забеспячэння палітычнай стабільнасці і ўстойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Канстытуцыйны суд уносіць значны ўклад у пабудову дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, абарону асноватворных правоў і свабод грамадзян".
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што канферэнцыя будзе садзейнічаць выпрацоўцы эфектыўных рашэнняў па далейшым удасканаленні форм і метадаў канстытуцыйнага правасуддзя.