22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам Кангрэса рабінаў Еўропы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Наша дзяржава і грамадства, маючы багатыя духоўныя традыцыі і каштоўнасці, прыхільныя да прынцыпаў талерантнасці і адкрытасці да дыялогу. Мы набылі ўнікальны вопыт захавання і падтрымання міжканфесійнага міру і згоды, якім па праву ганарымся", - гаворыцца ў прывітанні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца ўтульным домам, у ім сябе камфортна адчуваюць людзі розных нацыянальнасцей і веравызнання.
"У гісторыі нашай краіны значная роля яўрэйскага народа. Сведчаннем таго з'яўляецца вялікая колькасць памятных месц і выдатных мясцін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння іўдаізм займае дастойнае месца сярод канфесій рэспублікі, а праводзімыя іўдзейскімі рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі сацыяльныя, дабрачынныя, культурныя мерапрыемствы важныя і значныя для грамадства.