27 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Раулем Кастра на пляцоўцы штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідары дзвюх краін абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-кубінскіх адносін па найбольш важных напрамках, з акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу. Бакі адзначылі існуючы патэнцыял для далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах.
Аляксандр Лукашэнка і Рауль Кастра абмяняліся думкамі па найбольш актуальных міжнародных праблемах, пацвердзілі курс на ўзаемную падтрымку ў міжнародных пытаннях.
Куба з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Лацінскай Амерыцы. Аснову беларускага экспарту складае прамысловая прадукцыя. На Кубе запатрабавана беларуская прадукцыя, у прыватнасці, аўтатрактарная тэхніка, рухавікі ўнутранага згарання, запасныя часткі, станочнае абсталяванне, мінеральныя ўгнаенні.