18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь Вы карыстаецеся заслужаным аўтарытэтам і добра вядомы як паслядоўны прыхільнік умацавання беларуска-расійскага супрацоўніцтва, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - На фоне ўсё большага глабальнага процістаяння Саюзная дзяржава дэманструе прыклад канструктыўнай стваральнай дзейнасці, накіраванай на ўмацаванне адносін дружбы і даверу, устойлівае развіццё краін-удзельніц, павышэнне ўзроўню жыцця народаў".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзелавыя якасці і багаты кіраўніцкі вопыт Дзмітрыя Мезенцава будуць і ў далейшым садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню пастаўленых задач у мэтах нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння Мінска і Масквы.
Прэзідэнт пажадаў яму добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на адказнай і важнай пасадзе.