Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Жнв 2020

Лукашэнка: мы не можам дазволіць разбураць краіну

Лукашэнка: мы не можам дазволіць разбураць краіну

21 жніўня, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў краіне палітызавана, але яе не трэба разглядаць як катастрафічную. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы агракамбінат "Дзяржынскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы людзі рабочыя, ведаеце, што грошы зарабляюцца вось такім чынам (працай. - Заўвага БЕЛТА). Часам, бывае, на вуліцы, але гэта нядоўга, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Ну зарабілі крыху, толькі краіну не трэба разбураць. Гэта мы дазволіць не можам, таму што ведаем, чаго яна нам каштавала".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сітуацыя ў краіне вельмі палітызавана, але яе не трэба разглядаць як катастрафічную. Ён расказаў, што ў адным з цэхаў да яго падышла работніца агракамбіната і выказала словы падтрымкі, пажадаўшы "выстаяць у гэтай сітуацыі". Аднак, падкрэсліў Прэзідэнт, абстаноўка не такая складаная, што трэба "выстойваць".

"У Мінску, яшчэ недзе, камусьці не падабаецца. Гэта натуральна. Але гэта не павінна вас хваляваць, гэта мая праблема, якую я павінен вырашаць, і мы яе вырашаем. І, паверце, у бліжэйшыя дні вырашым", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што перад наведваннем прадпрыемства сустрэўся з кіраўнікамі праваахоўных структур, абмеркаваў з імі пытанні падтрымання правапарадку ўнутры краіны і рэагавання на знешнія пагрозы. "Яны кожны дзень з раніцы да ночы дзяжураць, каб захаваць мір і спакой. І я ўбачыў, што хлопцы сваю краіну нікому не збіраюцца аддаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі