19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што дзеючай уладзе ў Беларусі ёсць на каго абаперціся. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўлада не знаходзіцца ў адзіноцтве. "Мы абсалютна не адны", - сказаў ён. Так, напярэдадні па краіне прайшлі мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян. "Я вельмі добра інфармаваны аб гэтых акцыях. Людзі заяўлялі сваю пазіцыю. Хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі нехта думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся. І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы вытрымаем. Мы свой шлях пройдзем так, як гэта трэба", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо выразна відаць), шашкі точыць, атрымае сур'ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І такія рэчы будуць спынены кардынальна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.