11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінскі працэс па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне павінен заставацца, але прадаўжацца больш энергічна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошнім часам з'явілася шмат жадаючых атрымаць палітычныя дывідэнды ад удзелу ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. На іх думку, мінскі фармат устарэў і без яго можна абысціся. Але рэальна нічога новага не прапануецца. Таму мінскі працэс павінен заставацца, але прадаўжацца больш энергічна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь закранае процістаянне на ўсходзе Украіны, якое пагаршае становішча ў сферы рэгіянальнай бяспекі, стрымлівае гандаль і павялічвае міграцыйную нагрузку.