15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння Сербія і сербскі народ, як гэта неаднаразова было ў мінулым, настойліва вядуць барацьбу за захаванне сваёй ідэнтычнасці і ўмацаванне суверэнітэту краіны, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў і ўласнай ацэнкі сусветных працэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск нязменна разглядае Бялград у якасці важнага і надзейнага партнёра ў Еўропе і зацікаўлены ў дынамічным развіцці шматгранных двухбаковых кантактаў у духу ўзаемнай павагі і падтрымкі.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што далейшае паглыбленне ўсяго комплексу беларуска-сербскіх адносін з апорай на плённае эканамічнае супрацоўніцтва поўнасцю адпавядае інтарэсам двух брацкіх народаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, а народу Сербіі - міру і працвітання.