26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве казахстанскага боку сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў інтэграцыйных структурах. Прэзідэнты дамовіліся аб тым, што ў сярэдзіне сакавіка адбудзецца візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.