Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2019

Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года

Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года

17 лістапада, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да візіту, і ён вельмі чакае магчымасці наведаць Латвію. Але паездка павінна быць добра прапрацавана, прынесці карысць, таму неабходны час для падрыхтоўкі.

"Я бачу імкненне латвійскіх улад і грамадства да таго, каб прыняць з візітам Прэзідэнта Беларусі як прадстаўніка беларускага народа. Я гэта бачу і вельмі цаню, мы цяпер інтэнсіўна працуем над гэтым пытаннем. Думаю, што на працягу першага квартала - пачатку другога мы будзем гатовы да гэтага. Я з вялікім задавальненнем чакаю гэтага візіту, прыеду да сваіх блізкіх суседзяў. Гэта наш дружалюбны, брацкі народ, з якім мы жылі ў адной дзяржаве і заўсёды ладзім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што яго патрабаванні пры планаванні ўсіх замежных паездак адзіныя - дасканалая прапрацоўка і эфектыўнасць. Так было і з візітам у Аўстрыю, хоць у прэсе і паведамленнях некаторых блогераў прыводзіліся розныя домыслы аб тым, чаму менавіта ў гэту еўрапейскую краіну накіраваўся Аляксандр Лукашэнка. "Прычына адна - мы гатовы былі весці перагаворы ў Аўстрыі, і Аўстрыя была гатова да гэтых перагавораў. Гатоўнасць гэта была самая высокая. Таму я паехаў у Аўстрыю. Толькі гэта. Ніякіх турыстычных паездак", - канстатаваў ён.

"Гэтак жа я зыходжу з таго, што мне трэба паехаць у Латвію вырашаць там нейкія пытанні. Пытанняў, каб пашырыць адносіны з нашай суседняй краінай, - вельмі шмат", - удакладніў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі