Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2020

Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада

Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада
Фота з архiва

25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы заўсёды пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты дзеючага Прэзідэнта аб'яўлялі новы склад урада. Да выбараў. Гэта было прынцыповае пытанне, каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. А не тое, што выбары прайшлі, за цябе прагаласавалі, а там сваякоў, любімых і іншых панапіхаў у гэты ўрад. Таму нам трэба падрыхтаваць новы склад урада, вырашыць пытанне па форме, як будзе фарміравацца новы ўрад да выбараў - або сам у адстаўку падае, або Прэзідэнт адпраўляе ў адстаўку. Трэба аб гэтым падумаць, але каб людзі разумелі, што мы ад гэтага прынцыпу не адыходзім. Да прэзідэнцкіх выбараў будзе сфарміраваны практычна канчатковы склад урада", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да адпаведных кадравых пытанняў падступаліся яшчэ некаторы час таму, калі Адміністрацыю Прэзідэнта ўзначальвала Наталля Качанава. "Пра гэта гаварылі, і вельмі многіх міністраў мы назначылі паўгода таму, і ўбачылі іх у справе. І сёння можам зрабіць вывад, могуць яны працаваць у новым урадзе ці не могуць. Таму надышоў час, каб яшчэ раз глянуць на ўрад, вышэйшых службовых асоб, якія ў нас ёсць, і па іх таксама прымаць рашэнні. Або мы з імі працуем, або перамяшчаем на новую работу", - адзначыў Прэзідэнт.

"Але павінен сказаць, што, па вялікім рахунку, я не маю прэтэнзій ні да аднаго з гэтых людзей. Але, зразумела, жыццё ідзе, і перамены гэтыя павінны быць. Таму гэта пытанне, Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА), ваша. Вазьміце ўсю інфармацыю ў Наталлі Іванаўны (Качанавай). Паўгода таму мы да кожнага чалавека дайшлі і прапрацавалі гэтыя пытанні. Недзе адбылася замена, а недзе мы адклалі вось на гэты перыяд", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

"Ніхто з членаў урада не павінен ні крыўдзіцца, ні напружвацца. Я ўпэўнены, што пераважная большасць цяпер дзеючых членаў урада застануцца на сваіх пасадах. Цяпер трэба проста экзамен здаваць. Калі ўсе здадуць - калі ласка. Таму трэба варушыцца, але не мітусіцца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі