13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраванне навуковай сферай павінна быць зладжаным, а не мець вузкаведамасны падыход. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Павінен быць не вузкаведамасны падыход, а зладжаная, скаардынаваная дзейнасць, абавязковая калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што ў свеце існуюць розныя схемы кіравання навукай, універсальнай няма. "За гады незалежнасці ў нас выпрацавана свая сістэма. Мы не толькі захавалі, але і павысілі ролю Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама развіваем галіновую і вузаўскую навуковыя сферы. Пытанне цяпер не ў тым, каб штосьці ламаць і перабудоўваць. Важна дабіцца эфектыўнай работы кожнага са звёнаў, дакладнага іх узаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.