2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў КДК са 100-годдзем утварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваша ведамства на ўсіх этапах станаўлення маладой суверэннай рэспублікі адыгрывала значную ролю ў справе процідзеяння злачыннасці ў сферы эканомікі. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам, якія ўнеслі неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё гэтай структуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вызначаюць высокі прафесіяналізм, поўная самааддача, вернасць абавязку і закону. "Ад вашай прынцыповасці і аб'ектыўнасці ў многім залежыць эфектыўнасць выкарыстання фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў краіны, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што, захоўваючы і прымнажаючы традыцыі, супрацоўнікі ведамства і ў далейшым будуць з гонарам вырашаць складаныя шматпланавыя задачы па абароне інтарэсаў Беларусі і ўмацаванні яе эканамічнай бяспецы".