Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Жнв 2020

Лукашэнка: калі нехта чакае, што ў нас абсалютна сапсаваліся адносіны з Расіяй, памыляецеся

Лукашэнка: калі нехта чакае, што ў нас абсалютна сапсаваліся адносіны з Расіяй, памыляецеся
Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларуска-расійскія адносіны будуць складвацца ў нармальным ключы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка па просьбе журналістаў расказаў падрабязнасці нядаўняй тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што нядаўна папракнуў Расію ў пераходзе з братэрскіх на партнёрскія адносіны. На што Прэзідэнт Расіі дакладна заявіў: "Мы будзем будаваць з вамі братэрскія адносіны. А ў тым, што адбываецца, Аляксандр Рыгоравіч, давайце разбяромся дэталёва. Я вам прышлю інфармацыю, якую мы маем на сённяшні дзень". На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка атрымаў ад расійскага боку пісьмо з выкладаннем усіх фактаў. Цяпер іх вывучае Следчы камітэт Беларусі.

"Што датычыцца перспектывы (беларуска-расійскіх адносін. - Заўвага БЕЛТА), калі нехта чакае, што ў нас абсалютна сапсаваліся адносіны з Расіяй, - памыляецеся! - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы з Прэзідэнтам Расіі прымем рашэнне, і ніякія сродкі масавай інфармацыі, вагнеры (маецца на ўвазе гісторыя з затрыманнем у Беларусі 33 удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. - Заўвага БЕЛТА) і іншае на гэта паўплываць не можа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі