Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2020

Лукашэнка: калі грамадству патрэбны перамены, то яны будуць, але пачынацца павінны з Канстытуцыі

Лукашэнка: калі грамадству патрэбны перамены, то яны будуць, але пачынацца павінны з Канстытуцыі
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выказаўся наконт канстытуцыйных змяненняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі грамадству патрэбны перамены, то яны будуць. Усе рэформы павінны пачынацца з Канстытуцыі. Не з вулічных акцый, а менавіта з Асноўнага Закону. Вяртанне да Канстытуцыі 1994 года - поўны абсурд. Трэба рухацца наперад. І гэта датычыцца не толькі эканомікі, але і палітыкі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер існуюць зусім іншыя патрэбнасці, і Канстытуцыя павінна не толькі ім адпавядаць, але і на некалькі крокаў апярэджваць грамадскае развіццё. "Яна павінна стаць дарожнай картай для краіны", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што пакуль на пытанне, якой ёй быць у цэлым і ў дэталях, грамадства не адказала. "Але ўпэўнены, беларусы яго дадуць у працэсе грамадскага абмеркавання, - заявіў беларускі лідар. - І ўжо цяперашні склад парламента абавязкова выпрацуе і прапануе народу такую Канстытуцыю разам з усімі дзяржслужачымі і спецыялістамі".

Паводле яго слоў, прапановы могуць быць розныя, у тым ліку ў галіне партыйнага будаўніцтва, пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады. "Я асабіста гатовы да любых змяненняў, калі яны будуць на карысць народу і калі вы да іх гатовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але галоўнае - Канстытуцыя не павінна правакаваць палітычны крызіс, выклікаць параліч кіраўніцкай сістэмы, як гэта было ў сярэдзіне 90-х ", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў тыя гады краіна загразла ў бясконцых палітычных спрэчках і дэбатах ва ўрон прыняццю неадкладных рашэнняў, кацілася ў бездань, а народ апынуўся на мяжы выжывання. "Я ўжо прыводзіў прыклад: банды арудавалі ад Масквы да граніцы з Польшчай, абіраючы ўсіх. Мне з гэтай трыбуны і сорамна і страшна ўспамінаць, як мы ваявалі супраць гэтых бандытаў. Але мы іх за паўгода вычысцілі з дарогі. 32 банды (было. - Заўвага БЕЛТА) у горадзе-героі Мінску, - расказаў Прэзідэнт. - Мы за паўгода ачысцілі Мінск ад банд. Вы хочаце ў 90-я? Вы гэтага хочаце? Каб краіну падзялілі на сектары і збіралі даніну і насілі па вертыкалі? Я гэтага не хачу, і пры мне гэтага не будзе. Не будзе, пакуль я жывы, а не толькі пакуль я Прэзідэнт. Я гэта ўсё на сваіх плячах выцягнуў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі