13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Нягледзячы ні на які націск, беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" будуць праведзены маштабна і сур'ёзна, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы добра ведаеце, што Беларусь і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках АДКБ адказная за заходні напрамак. Гэта зона адказнасці Беларусі, і ўся наша армія сканцэнтравана на гэта разам з Расійскай Федэрацыяй. У нас выбудаваны дакладны план дзеянняў у розных сітуацыях", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Восенню на тэрыторыі Беларусі пройдуць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017". "І
як бы на нас ні націскалі, мы правядзём гэтыя вучэнні і нацэлены на тое, каб яны прайшлі маштабна і вельмі сур'ёзна, - заявіў Прэзідэнт. - Ведаю, што і ў Расіі такі ж настрой. Мы нікога не палохаем. Нам чужога не трэба. Таму мы будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашы патэнцыяльныя сапернікі. Мы абучаем армію і будзем яе абучаць абараняць нашу тэрыторыю, нашу дзяржаву, нашы народы".Кіраўнік дзяржавы заявіў аб адкрытасці гэтых вучэнняў: "Мы запросім на вучэнні ўсіх прысутных сёння міністраў абароны, і не толькі. Гэтыя вучэнні адкрытыя. Няхай глядзяць на нашы магчымасці. Мы вельмі сур'ёзна нацэлены на тое, каб на тэрыторыі Беларусі вучэнні прайшлі вельмі эфектыўна, і будзем старацца надаць гэтым вучэнням і маштабны, і разнапланавы характар, каб нашы ваенныя - і Расіі, і Беларусі - адчувалі, што яны абараняюць на гэтым напрамку і якія абавязацельствы на іх ускладзены".