Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2015

Лукашэнка: Я ніколі не ўяўляў пагрозы для Захаду

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг" заявіў, што ніколі не ўяўляў пагрозы для Захаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Я не магу быць пагрозай для Захаду, абсалютна, нават для адной нейкай канкрэтнай краіны. Для таго каб быць пагрозай каму-небудзь, трэба мець пэўны арсенал і магчымасці пагражаць. Каму я магу пагражаць? Абсалютна нікому. Гэта надуманае, гэта надуманы тэзіс, надуманае абвінавачанне ў мой адрас", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь з'яўляецца абсалютна міралюбівай краінай. "І калі я паспрабаваў бы каму-небудзь пагражаць, гэта быў бы першы крок да таго, што беларусы мяне не выбралі б Прэзідэнтам. Мы міралюбівы народ, мы не хочам ніякіх пагроз. Нам гэта не трэба, разумееце?" - сказаў ён.

"Чаму я павінен камусьці пагражаць? У нас што, не хапае тэрыторыі? Ды дай бог з гэтай тэрыторыяй разабрацца! У нас на такой тэрыторыі жыве ўсяго 10 млн чалавек, а мы свабодна можам пракарміць 20-25 млн. Нам насельніцтва не хапае на гэту тэрыторыю. Навошта мне каму-небудзь пагражаць? У мяне што, рэсурс каласальны - ваенны, эканамічны, фінансавы, што я сёння магу камусьці пагражаць?" - прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі.

"Я гэта добра разумею, таму я ніколі не быў злом для Еўропы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Еўрапейцы, і асабліва амерыканцы, няхай яны на мяне не пакрыўдзяцца, раней прынамсі, цяпер іншыя часы насталі, лічылі, што той рэжым, як яны гаварылі, у Беларусі, той унутраны лад, які ў нас ёсць, дзяржаўнае ўпарадкаванне, супярэчыць іх уяўленням, таму, што ёсць у іх, што ў нас не хапае дэмакратыі, у нас правы чалавека парушаюцца, таму трэба Беларусь змяніць. Паспрабавалі змяніць рознымі метадамі - не атрымалася. Тады мне павесілі на грудзі шыльду - дыктатар".

У час інтэрв'ю было закранута пытанне санкцый з боку Захаду адносна Беларусі. На думку беларускага лідара, любыя санкцыі з'яўляюцца анахранізмам, карысці ад іх няма. "І што, мы рухнулі, калі нам увялі санкцыі? Не, не рухнулі. Свет глабалізаваны, і вы былі прыхільнікамі гэтай глабалізацыі, - сказаў Прэзідэнт. - І да чаго прывялі гэтыя санкцыі? Ні да чаго. Не змаглі нават задушыць невялікую Беларусь, ужо не кажучы пра Расію".

"Калі вы дзесьці націснеце на нас, дзверы ж адкрыты ў іншых дзяржавах. Мы супрацоўнічалі і супрацоўнічаем вельмі эфектыўна з Расіяй, Кітаем, Індыяй, іншымі азіяцкімі, персідскімі дзяржавамі, і афрыканскімі, і ў Лацінскай Амерыцы. Дзякуй богу, цяпер і са Злучанымі Штатамі Амерыкі выходзім на нармальнае супрацоўніцтва", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Таму санкцыі - гэта анахранізм, і я аб гэтым тады гаварыў. І час, а ён галоўны суддзя, пацвердзіў правільнасць маёй думкі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі