Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2019

Лукашэнка: я не падпішу ні адзін дакумент з Расіяй, калі ён будзе супярэчыць нашай Канстытуцыі

Лукашэнка: я не падпішу ні адзін дакумент з Расіяй, калі ён будзе супярэчыць нашай Канстытуцыі

17 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам, што не будзе падпісваць ні адзін з дакументаў аб паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, калі ён будзе супярэчыць беларускай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні адзін дакумент мною не будзе зацверджаны і падпісаны, калі ён будзе супярэчыць Канстытуцыі і фундаментальным прынцыпам жыцця нашага грамадства. А самыя галоўныя прынцыпы - гэта суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму не трэба ніякай канспіралогіі, тут вядзецца ўсё адкрыта. Прэм'ер-міністр ужо сказаў, гэта выпрацаваная пазіцыя: калі не будуць вырашаны нашы прынцыповыя пытанні (па пастаўках вуглевадародаў, адкрыцці як належыць рынкаў для нашых тавараў, зняцці бар'ераў і іншае), ніякія дарожныя карты не могуць быць падпісаны".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - не нахлебніца і не хоча ёю быць. Ён прывёў у прыклад ЗША, якія пачалі гандлёвую вайну з Кітаем "з-за дэфіцыту ў гандлёвым балансе на сотні мільярдаў долараў". "А вы ведаеце, які дэфіцыт у гандлі ў нас з Расіяй? Пад дзевяць мільярдаў долараў штогод. Дзе мне ўзяць гэтыя дзевяць мільярдаў, каб заплаціць Расіі за тыя тавары, якія мы купляем? Гэтыя грошы трэба зарабіць на расійскім рынку. А нам выбудавалі бар'еры і не пускаюць туды па асобных відах тавараў. Гэта правільна? Не. Вядома, мы з Расіяй ваяваць не будзем, як Амерыка з Кітаем. Але гэта няправільна", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі краіны ўступаюць у аб'яднанні, яны разлічваюць паступова палепшыць сваю эканоміку. "Што адбываецца ў нас? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. І ў выніку мы ў эканоміцы пастаянна нешта страчваем і страчваем. Каму патрэбны такі саюз? - спытаў ён. - Вось наша пазіцыя. Аб гэтым ведае Прэзідэнт Расіі. Мы з ім сябры, я яму адкрыта магу гэта сказаць. Ён мне можа сказаць".

Калі б гандаль з Расіяй быў больш ці менш роўны, Беларусь магла б падцягнуць іншыя рынкі і стаць багацейшай, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Што гэта за саюз, калі мы кожны год страчваем і ўмовы пагаршаюцца. Гэта ненармальна. Таму, калі гаварыць пра эканоміку, мы ні на што не прэтэндуем і нічога не просім. Мы патрабуем, як некалі мы дамаўляліся, роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, проста людзей. Вось гэта будзе саюз. І тады вы ніколі камень не кінеце ў бок Расіі, ды і мы заўсёды будзем вітаць такі саюз. Таму не перажывайце: я не меншы патрыёт, чым вы", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі