Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Стд 2015

Лукашэнка: Год моладзі павінен запомніцца многім пакаленням

20 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Год моладзі павінен запомніцца многім пакаленням. Аб гэтым сёння, выступаючы на 42-м з'ездзе БРСМ, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі 2015 год па ініцыятыве БРСМ аб'яўлены Годам моладзі. "Хацелася б, каб ён прайшоў прыкметна. Калі ён пройдзе непрыкметна - грош вам цана", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў з'езда.

"Унясіце свае канкрэтныя прапановы, рэалізуйце масу мерапрыемстваў, карысных для нашага грамадства, каб гэты год запомніўся многім пакаленням", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы, маладыя людзі, гатовыя любыя сцены разбурыць, зламаць усё, што перашкаджае нашаму жыццю, павінны былі гэта спланаваць, а калі не зрабілі - зрабіце цяпер, каб правесці гэта ў Год моладзі. Я гатовы ісці з вамі ў першай шарэнзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што юнацтва і маладосць у грамадстве заўсёды ўспрымаліся і ўспрымаюцца як час паўнаты жаданняў і мноства магчымасцей. "Сёння ваш лепшы час. Увасабляйце свае мары, укладвайцеся ў тое, што вы робіце. Усе свае сілы ўкладвайце ў гэту справу - душу, энергію і волю", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі