Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2018

Лукашэнка гатовы падтрымаць стварэнне сеткавага ўніверсітэта

Лукашэнка гатовы падтрымаць стварэнне сеткавага ўніверсітэта

19 кастрычніка, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы падтрымаць ідэю аб стварэнні і развіцці сеткавага ўніверсітэта, які ажыццяўляў бы сваю дзейнасць у дыстанцыйнай форме з выкарыстаннем IT-тэхналогій. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гатовы падтрымаць. Мы ўдзельнікі гэтага сеткавага ўніверсітэта СНД. Па-мойму, дзве ВНУ ў нас пакуль (у гэтым удзельнічаюць. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сеткавыя ўніверсітэты - такая форма ўзаемадзеяння, у якіх аб'ядноўваецца патэнцыял некалькіх універсітэтаў для падтрымкі навучання студэнтаў.

Паводле яго слоў, такое ўзаемадзеянне ўжо ажыццяўляецца ў плане стварэння сеткавага ўніверсітэта ў СНД - аб'яднанне ВНУ краін Садружнасці. "Ужо вопыт ёсць. Гэта вяртанне да старога, паколькі разарвалі гэтыя сувязі. У гэтым няма нічога дрэннага", - заўважыў беларускі лідар.

Што датычыцца атрымання адукацыі ў такой ВНУ ў дыстанцыйнай форме, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што да гэтага прыйдуць. "Мы цяпер ірванулі за IT, на лічбу ўсё пераводзім. А тут нам што перашкаджае мець стасункі і дыстанцыйна атрымліваць адукацыю ў якім-небудзь іншым універсітэце? Я не бачу тут праблем", - сказаў Прэзідэнт.

На сустрэчы было адзначана, што такая практыка ўжо выкарыстоўваецца і ў рамках Беларусі. Напрыклад, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы мае дагавор аб сеткавай падрыхтоўцы з ВНУ ў Баранавічах, у тым ліку асвойваюцца дыстанцыйныя формы падрыхтоўкі.

"Калі будзе такая запатрабаванасць, вы заўсёды атрымаеце падтрымку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі