26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На працягу амаль трох дзесяцігоддзяў адносіны паміж нашымі дружалюбнымі краінамі служаць прыкладам выгаднага і ўстойлівага супрацоўніцтва. За гэты перыяд Беларусь і Індыя дасягнулі пэўных вынікаў узаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж краінамі дынамічна развіваецца двухбаковы гандаль, пашыраюцца дзелавыя кантакты, але час патрабуе, каб бакі ні на хвіліну не спыняліся на дасягнутым, ішлі наперад, штодзень умацоўвалі партнёрства.
"Ажыццяўленне вялікіх інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў перспектыўнай галіне фармацэўтыцы, дасць нам магчымасць вывесці адносіны на якасна новы ўзровень. Упэўнены, што для гэтага ёсць усе перадумовы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Індыі выдатнага здароўя і далейшых поспехаў, працвітання і магутнасці краіне, міру і дабрабыту яе народу.