Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2016

Лукашэнка ўдзячны Пуціну за падтрымку

25 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы, падзякаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за падтрымку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу падзякаваць вам за падтрымку і за дапамогу, якую вы нам заўсёды аказвалі і аказваеце", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму боку і за тое, што ў Мінск прыехаў не толькі кіраўнік расійскай дзяржавы, але і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што бакі дамаўляліся "салідна" падрыхтаваць гэта пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета. Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем канстатаваў, што на этапе падрыхтоўкі былі праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы.

"Мы тройчы з Уладзімірам Уладзіміравічам абмяркоўвалі па тэлефоне пытанні, мы двойчы сустракаліся, апошні раз у Сочы, нашы прэм'еры былі ў кантакце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы дасканала падрыхтавалі ўсе пытанні, вывучылі іх. Сённяшняе пасяджэнне - гэта пік, і мы яго аператыўна правядзём, паколькі ўсе пытанні вельмі сур'ёзна прапрацавалі".

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў і інфармацыйнага плана, і міжнародных, якія будуць разгледжаны на пасяджэнні ВДС.

"Словам, мы гатовы да правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі