Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліп 2017

Лукашэнка: Дынамічнае развіццё супрацоўніцтва з Кубай - адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ва ўмовах складанай і зменлівай міжнароднай абстаноўкі Беларусь асабліва цэніць надзейныя і адкрытыя адносіны з Кубай, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы з вялікай павагай ставімся да паслядоўнай і прынцыповай палітыкі кубінскай дзяржавы, накіраванай на забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці, абарону незалежнасці і нацыянальнага здабытку".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што далейшае дынамічнае развіццё беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі