Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Врс 2021

Лукашэнка: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах

Лукашэнка: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Цяжка пераацаніць ваш асабісты ўклад у будаўніцтва і ўмацаванне Рэспублікі Зімбабвэ, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы на часовыя складанасці, выкліканыя сусветнай пандэміяй, краіна застаецца прыкладам палітычнай стабільнасці і эканамічнага прагрэсу".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ, заснаванае на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі, прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах.

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца ў поўнай меры рэалізаваць існуючыя магчымасці ўзаемадзеяння і вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі