23 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вялікага герцага Люксембургскага Анры і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Люксембургам будуць і ў далейшым плённа развівацца на карысць дзвюх краін і народаў, а таксама ў інтарэсах міру, бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.