17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ заявіў, што ніколі не лічыў Расію чужой краінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне, як і для любога беларуса, Масква чужой ніколі не была і не будзе", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што для стварэння Саюзнай дзяржавы зроблена ўжо шмат. "Вось вы да нас прыехалі, просты прыклад, і вас ніхто на граніцы не спыніў, пашпарт не патрабаваў, візу вы не афармлялі. У нас рух людзей, рабочай сілы, ды і капіталу абсалютна свабодны. Любы расіянін можа прыехаць у любую кропку Беларусі, а любы беларус - у любую кропку Расіі і быць як дома", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ходзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў свядомасці практычна кожнага расіяніна, які зацікаўлены ў наведванні Беларусі, а беларуса - у наведванні Расіі, укаранілася тое, што яны жывуць на адной зямлі, агульнай зямлі. "І гэта дарагога каштуе", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.