Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2022

Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь

Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь
Фота з архiва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на аператыўнай нарадзе па актуальных пытаннях, якую кіраўнік дзяржавы правёў з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Што датычыцца ўзаемадзеяння з суседнімі краінамі, абмяркоўвалася работа ў рамках падоўжанага да канца бягучага года права бязвізавага ўезду і знаходжання ў Беларусі для грамадзян Літвы і Латвіі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць бар'еры і блакіроўкі для жыхароў гэтых суседніх краін, у тым ліку кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адмене ПЛР-тэстаў для ўезду на тэрыторыю Беларусі.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней з улікам пазітыўных водгукаў і шматлікіх пажаданняў замежных грамадзян кіраўніком беларускай дзяржавы было прынята рашэнне аб падаўжэнні да канца 2022 года права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі