Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2017

Лукашэнка даручыў у жніўні расставіць усе кропкі над "i" ў адукацыі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сферы адукацыі ў жніўні павінны быць расстаўлены ўсе кропкі над "i". Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння ў час нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны ў жніўні расставіць усе кропкі над "і" і вызначыць тэрміны, у якія мы вырашым тыя праблемы, якія там засталіся. Напрыклад, падручнікі. Калі, дзе, у якім аб'ёме мы прапрацуем новыя падручнікі і выдадзім іх? Гэта адна з праблем, ёсць і іншыя", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Нямала пытанняў, заўважыў Прэзідэнт, у сферы сельскай гаспадаркі. Аднак падрабязна гэта тэма будзе разгледжана пазней. "Мы дамовіліся, што вернемся да гэтай праблемы восенню, пасля ўборачнай кампаніі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У час нарады таксама абмяркоўваўся стан спраў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, крокі па разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы, перыядычнасць разгляду на ўзроўні Прэзідэнта агульнанацыянальных пытанняў, а таксама іншыя тэмы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад удзельнікаў мерапрыемства не зачытваць справаздачы, а ўзнімаць пытанні, якія сапраўды патрабуюць вырашэння на самым высокім узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі