Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Крс 2017

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак мясцовыя дарогі за тры-чатыры гады

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак мясцовыя дарогі за тры-чатыры гады5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовая дарожная сетка ў Беларусі на працягу трох-чатырох гадоў павінна быць прыведзена ў парадак. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па пытанні развіцця мясцовых аўтамабільных дарог, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гэту нараду, на якой будуць дэталёва прааналізаваны праблемныя аспекты развіцця мясцовых аўтамабільных дарог, было вырашана правесці ў снежні 2016 года ў час адкрыцця другой Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. "Пытанне не проста наспела. Яно пераспела з-за пэўных прычын, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Стаіць задача выявіць у ходзе нарады фактары, што прывялі да нездавальняючага стану мясцовых дарог, знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем. На працягу трох-чатырох гадоў мясцовая дарожная сетка павінна быць прыведзена ў адпаведны стан. Да канца гэтай пяцігодкі мы павінны завяршыць рамонт і аднаўленне дарог".

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак мясцовыя дарогі за тры-чатыры гадыУ Беларусі дастаткова тэхналогій для якаснага рамонту дарог, падкрэсліў Прэзідэнт. "Трэба мець на ўвазе, што дарогі мы дамовіліся рабіць з бетонным пакрыццём. Калі гэта сёння па-ранейшаму актуальна і выгадна (прынамсі, яшчэ ніводны спецыяліст мне не далажыў, што гэта не выгадна), значыць, трэба рабіць дарогі максімальна бетонным пакрыццём. Дзе гэта немагчыма - значыць, асфальт і бетон, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ раз падкрэсліваю: тэхналогій дастаткова. Чатыры гады на тое, каб не проста адшукаць нейкія сродкі, а каб дакладна вызначыцца і прывесці ў нармальны стан дарогі за тыя сродкі, якія будуць выдзелены. Жалезны кантроль за губернатарамі".

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак мясцовыя дарогі за тры-чатыры гадыАляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю сеткі асноўных рэспубліканскіх аўтамагістралей. "Гэта зразумела. І ў пэўнай ступені пытанні мясцовых дарог адышлі на другі план. Гэта прывяло да з'яўлення справядлівых нараканняў з боку насельніцтва на стан дарожнай сеткі ў рэгіёнах. Паводле розных ацэнак, ад шасці да дзесяці тысяч кіламетраў дарог патрабуюць неадкладнага рамонту. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што нашы людзі не прывыклі перамяшчацца па дрэнных дарогах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, мясцовыя органы ўлады ў гэтым пытанні пастаянна спасылаюцца на недахоп сродкаў. "У сувязі з гэтым хачу адразу вас папярэдзіць: сродкаў заўсёды не хапала, нават у савецкі час. У свой час для вырашэння пытанняў фінансавання дарожных работ урад у дадатак да таго, што выдзяляецца з мясцовых бюджэтаў, увёў дзяржаўную пошліну за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Вядома, гэта мізэрныя сродкі ў параўнанні з тымі, якія патрэбны сёння для аднаўлення і рамонту дарог мясцовага значэння", - канстатаваў Прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак мясцовыя дарогі за тры-чатыры гадыЯк адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, Беларусь мае дастаткова развітую сетку аўтамабільных дарог агульнага карыстання. Іх агульная працягласць складае 71 тыс. км.

Мясцовыя аўтадарогі забяспечваюць транспартныя сувязі 23 тыс. населеных пунктаў, у тым ліку 199 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, амаль 1,4 тыс. аграгарадкоў, 21,8 тыс. вёсак і сельскіх населеных пунктаў, а таксама пад'езды да прамысловых, сельскагаспадарчых і іншых аб'ектаў.

Удасканаленае пакрыццё мае 31,9 тыс. км (45 працэнтаў) дарог, гравійнае і шчэбеневае - 27,5 тыс. км (39 працэнтаў) дарог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі