29 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прыкметна актывізаваць перагаворны працэс па ўступленні Беларусі ў СГА. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам па выніках нарады аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прэзідэнт прынцыпова даў згоду, каб гэты працэс беларускім бокам быў прыкметна актывізаваны", - сказаў ён.
Андрэй Кабякоў адзначыў, што беларускі бок разлічвае на тое, што ў бліжэйшы час і партнёры Беларусі па СГА канчаткова сфармулююць свае прапановы, на якіх умовах Беларусь уступіць у СГА, каб неадкладна быў складзены графік перагаворнага працэсу і ў бліжэйшы час у гісторыі перагаворнага працэсу была пастаўлена кропка.
"Уступаць у СГА будзем", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.