Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2018

Лукашэнка даручыў пабудаваць новы мост паміж Жыткавічамі і Туравам

1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у бягучым годзе пабудаваць новы мост паміж Жыткавічамі і Туравам. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час рабочай сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, што было пабудавана ў савецкі час, гэтыя масты маюць праблемы. Дрэнна, што гэта нечакана здарылася. За гэты год новы мост павінен быць там пабудаваны", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён сам часта бывае ў гэтым рэгіёне. "Гэта нядобра будзе, калі Прэзідэнт туды прыедзе, а людзі будуць скардзіцца. Яны разумеюць, што бяда здарылася. Усяляк бывае, але людзі не павінны пакутаваць, - падкрэсліў ён. - Трэба арганізаваць падвоз да Турава, Жыткавіч, каб людзі маглі перамяшчацца. Зрабіць усё, каб людзі маглі пераходзіць цераз рэчку - хаця б тыя, якія на работу едуць. За год мост павінен быць адноўлены".

Прэзідэнт сказаў, што мае намер наведаць гэты раён вясной і пракантраляваць гэтыя пытанні. "Не дай бог, людзі пачнуць скардзіцца, што мы не працавалі з гэтай праблемай, - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне гэта пытанне на кантролі. Але гэта твая радзіма, і ў Год малой радзімы ты не павінен ад гэтага адвярнуцца".

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў праверыць стан іншых падобных мастоў у краіне. "Не трэба чакаць, пакуль зноў недзе штосьці лопне ці трэсне. Трэба ўмацоўваць, перарабляць гэтыя масты, магчыма, яшчэ дадатковыя апоры падвесці. Але так, каб яны трымаліся і служылі. А так мы цяпер паабмяжоўваем рух, потым закрыем масты, і людзі будуць за 300 км ездзіць. Гэта ж нядобра", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі