Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліп 2023

Лукашэнка даручыў дадаткова актывізаваць работу пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН

Лукашэнка даручыў дадаткова актывізаваць работу пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова актывізаваць работу пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. Аб гэтым па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў па актывізацыі работы нашага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН з дзяржавамі - членамі арганізацыі. Мы будзем гэта прадаўжаць рабіць. Ёсць шэраг напрамкаў, дзе мы вельмі паспяхова працуем. Некаторыя з гэтых напрамкаў нарадзіліся пасля выступленняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, напрыклад, пытанне барацьбы з гандлем людзьмі, некаторыя іншыя пытанні. Таму мы будзем прадаўжаць актыўна працаваць, супрацоўнічаць з дзяржавамі і пашыраць нашы нацыянальныя інтарэсы", - сказаў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што ААН - гэта ў першую чаргу 193 краіны, у тым ліку Беларусь, а не генеральны сакратар, сакратарыят і міжнародныя чыноўнікі. "Гэта людзі, каго я пералічыў, якія абслугоўваюць работу дзяржаў - членаў гэтай арганізацыі, - адзначыў Валянцін Рыбакоў. - Мы (у грамадстве. - Заўвага БЕЛТА) вельмі часта блытаем чамусьці і лічым, што ААН - гэта нейкая злосная структура, будынак недзе ў цэнтры Манхэтэна на беразе Іст-Рывер".

Валянцін Рыбакоў нагадаў, што Беларусь была адной з пяці дзясяткаў краін - заснавальніц ААН, і арганізацыю крытыкуюць фактычна з моманту яе ўзнікнення.

ёсць за што крытыкаваць. За бюракратызм, марудлівасць у прыняцці рашэнняў, нейкія іншыя рэчы, празмерную палітызацыю. Тое, аб чым сказаў Прэзідэнт сёння на сустрэчы, калі супрацоўнікі Сакратарыята ААН, якія павінны быць бесстароннімі і не займаць нічыю пазіцыю, у некаторых пэўных канфліктных сітуацыях цяпер займаюцца палітыканствам, займаюць той ці іншы бок, - сказаў дыпламат. - Мы працуем з дзяржавамі-членамі. Гэта наша асноўная задача. У нас ёсць пэўныя поспехі, ёсць і правалы, ёсць цяжкасці, з якімі мы гераічна змагаемся. Гэта ўнікальная міжнародная пляцоўка. Унікальнасць яе заключаецца ў тым, што гэта адзіная пляцоўка, на якой прадстаўлены практычна ўсе дзяржавы свету. І вось у гэтым каштоўнасць такой арганізацыі".

Пастаянны прадстаўнік Беларусі растлумачыў, што міжнародныя чыноўнікі ў ААН нічога нікому не могуць дыктаваць у плане парадку дня. Парадак дня - гэта тыя пытанні, якія выносяцца на разгляд Генеральнай Асамблеі або Савета Бяспекі ААН самімі дзяржавамі. Напрыклад, Генеральная Асамблея разглядала пытанні, якія былі ініцыяваны Беларуссю. Гэта барацьба з гандлем людзьмі, супрацоўніцтва па чарнобыльскай тэматыцы, устойлівае развіццё краін з сярэднім узроўнем даходу, абарона інтарэсаў традыцыйнай сям'і і некаторыя іншыя.

Гэтак жа працуе і Савет Бяспекі. "Любая дзяржава або група дзяржаў мае права вынесці на разгляд Савета Бяспекі тое ці іншае пытанне. І яно разглядаецца. Тут вельмі важна з улікам сітуацыі вакол Беларусі зрабіць так, каб нейкае негатыўнае для нас пытанне або аспект не сталі пунктам парадку дня Савета Бяспекі або Генеральнай Асамблеі. Вось гэтаму негатыўнаму сцэнарыю мы паспяхова процістаім там, дзе гэта неабходна рабіць", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.

Адна з такіх маленькіх перамог беларускай дыпламатыі - гэта закрыццё ў Савеце Бяспекі тэмы інцыдэнту з самалётам Ryanair. "Мы фактычна адным нашым выступленнем закрылі тэму Ryanair у Савеце Бяспекі. Наша выступленне поўнасцю паставіла кропку. У Савеце Бяспекі гэта пытанне больш не разглядалася ніколі", - расказаў ён.

Валянцін Рыбакоў расказаў журналістам і пра яшчэ адну з такіх дыпламатычных перамог Беларусі ў ААН.

"У гэтым годзе мы павінны былі прадставіць праект рэзалюцыі па чарнобыльскім супрацоўніцтве. Разумеючы рэгіянальную сітуацыю, мы адмовіліся гэта рабіць. Разумеючы, што ў гэты праект маглі быць унесены іншымі краінамі (яны маюць поўнае права гэта зрабіць) нейкія моманты, якія нас катэгарычна не задавольваюць. І мы апынуліся б у сітуацыі, калі мы, уносячы дакумент, вымушаны былі б потым штосьці з ім рабіць - здымаць яго з разгляду, неяк процідзейнічаць гэтым негатыўным усім аспектам. Мы не ўнеслі праект рэзалюцыі", - сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, тады праект рэзалюцыі па чарнобыльскім супрацоўніцтве ўнесла Украіна. "Практычна ўкраўшы ў нас поўнасцю тэкст папярэдняй рэзалюцыі, папярэдняга праекта", - заўважыў Валянцін Рыбакоў.

"На здзіўленне Украіны і еўрапейскіх дзяржаў (для іх гэта проста была шокавая сітуацыя), мы выступілі суаўтарамі разам з Расіяй. Расія выступіла суаўтарам украінскай рэзалюцыі. Нам нават паступалі званкі ад еўрапейскіх нашых калег, якія задавалі нам пытанне: "А вы не памыліліся? Вы наогул разумееце, што робіце? Што вы выступаеце суаўтарам рэзалюцыі, якую ўнесла Украіна. - Так, вядома, разумеем. Рэзалюцыя нармальная, тэкст добры, нас задавольвае. Чаму не? Чарнобыльскае супрацоўніцтва - святая справа для нас", - расказаў Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН.

Ён звярнуў увагу, што вось такія дробныя на першы погляд перамогі на самай справе не так проста даюцца, і яны вельмі карысныя для краіны. "Мы будзем прадаўжаць гэту работу", - запэўніў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі