Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Май 2017

Лукашэнка даручыў да Алімпійскага сходу завяршыць працэс перафармаціравання ў спорце

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да Алімпійскага сходу, скліканне якога чакаецца 30 мая, завяршыць працэс перафармаціравання ў сферы спорту. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне перафармаціравання спорту. Асабліва кадраў. Прытым не толькі федэрацый, але і дзяржаўных структур, Мінспорту і гэтак далей. Тут калі мы завершым? - абазначыў кіраўнік дзяржавы адну з тэм сустрэчы. - Пажадана, каб мы да 30 мая завяршылі гэты працэс. Таму што на гэты дзень, як я разумею, назначаны Алімпійскі сход".

Прэзідэнт даручыў, каб да гэтага маштабнага мерапрыемства быў падрыхтаваны глыбокі і ўсебаковы аналіз працэсаў, якія адбываюцца ў спартыўнай галіне.

"Я гэта пытанне вам даручаю для кантролю, таму што гэта галоўнае ідэалагічнае пытанне. Мы ніколі гэтага не ўтойвалі. Самая галоўная ідэалогія - гэта спорт, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Спаборніцтвы спартыўныя глядзяць мільёны. Гэта ўздзеянне на людзей. І калі дрэнна гуляе каманда, такі настрой і ў людзей, добра - гэта натхняе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі