18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве пакістанскага боку сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У час размовы былі дэталёва абмеркаваны бягучая сітуацыя і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама міжнародны парадак дня.
Адным з вынікаў размовы стала дамоўленасць аб тым, што ў бягучым годзе Аляксандр Лукашэнка наведае Пакістан з афіцыйным візітам. У час размовы бакі выказалі ўпэўненасць, што маючы адбыцца візіт надасць новы імпульс двухбаковым адносінам і дасць магчымасць дабіцца прарыву ў супрацоўніцтве, а таксама ўстанавіць больш цесныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены пазней па дыпламатычных каналах.
У цэлым Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана выказалі ўпэўненасць у тым, што краіны чакае цеснае, напоўненае канкрэтыкай супрацоўніцтва ў эканоміцы, палітыцы, сацыяльнай і гуманітарнай сферах.